Што засталося ад спадчыны літвакоў – габрэяў Вялікага Княства?


Беларуска-літоўская група гісторыкаў ды мастацтвазнаўцаў збірае рэшткі калісьці багатай культуры па беларускіх мястэчках. У Вільні засталося толькі 3 сінагогі, ува ўсёй Літве – трошкі больш.

{movie}Спадчына літвакоў|right|11827{/movie}

Усе яны даўно даследаваныя, таму цяпер надышла чарга да беларускай спадчыны літвакоў. Праўда, у адрозненне ад Літвы, гістарычныя каштоўнасці гэтак не шануюцца ў нашай краіне. Гэтак у Астрыне, мястэчку на Гарадзеншчыне, дзе калісьці амаль 80 % насельніцтва былі габрэямі, сінагога служыць як дом культуры, а закінуты дзясяткі гадоў таму малітоўны дом паволі разбураецца.

Другая сусветная вайна фактычна знішчыла габрэяў на нашых землях – з Астрынскага гета ўратаваліся толькі 10 чалавек. Падрабязнасці – у матэрыяле Насты Яўмен.



belsat.eu

Стужка навінаў