«Tax free» – па-беларуску (Фотафакт)


У польскіх крамах з’явіліся інфармацыйныя ўлёткі пра магчымасць вяртання падатку VAT па-беларуску.



У офісе кампаніі «Global Blue», падкрэсліваюць, што беларусы – стратэгічная група кліентаў: «Мы дадалі беларускую, украінскую і кітайскую мовы, абапіраючыся на тое, з якіх краінаў турысты найчасцей карыстаюцца нашымі паслугамі. Беларусы – гэта турысты з «першай пяцёркі» самых актыўных кліентаў».

Дзякуючы сістэме вяртання падатку на даданую вартасць замежныя пакупнікі могуць зашчадзіць да 20 % ад кошту тавару.

Беларускі пакупнік – чаканы госць ва ўсходняй частцы Польшчы. Нашыя суайчыннікі масава скупляюць на Беласточчыне бытавую тэхніку, вопратку і абутак, прадукты харчавання. І на першую катэгорыю тавараў актыўна афармляюць «Tax free». Гэтак летась, калі меркаваць паводле сумаў зваротаў падатку, беларусы вывезлі з Польшчы тавараў на $ 240 млн.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў