Табар не сыходзіць нікуды


https://youtu.be/UnbDkBZ_aUY
У другой палове 2013 года пасаду старшыні Еўразвязу заняла Літва. Улады краіны прыкладаюць максімум намаганняў, каб зрабіць краіну больш адкрытаю і бяспечнаю. У сталіцы, Вільні, захоўваецца шмат старых праблемаў, з якімі мэрыя гораду змагаецца ўжо не адзін год.
{movie}Табар нікуды не сыходзіць|right|11813{/movie}
Адна з іх – існаванне цыганскага табару, дзе квітнее продаж наркотыкаў. Жыхары жывуць у пабудаваных без дазволу дамах і карыстаюцца электрычнасцю падманнымі шляхамі. Гарадское самакіраванне намагаецца паўплываць на сітуацыю. Паколькі дэмакратычныя працэдуры не прадугледжваюць аднабаковага загаду знішчыць табар, правамоцнасць існавання кожнага дому разглядае суд. У выніку доўгага разбору тры хаты ў табары былі знесеныя. Мэр Артурас Зуокас, які прыехаў пагаварыць з жыхарамі, паабяцаў, што паступова ўсе насельнікі табару будуць пераселеныя ў сацыяльнае жытло.

Аднак пакуль перасяленне прыкладна 500 асобаў застаецца ў доўгатэрміновай перспектыве. Людзі працягваюць жыць без легальнай магчымасці карыстацца святлом і баяцца застацца без дому, нават калі гэта кволая халупа, узведзеная без дазволу.

НЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары