Не стала першай лэдзі еўрапейскага джазу. Навіны культуры


Учора не стала першай лэдзі еўрапейскага джазу – так называлі нідэрландку Рыту Рэйс, яна памерла на 89-ым годзе жыцця. Цягам 70-ці гадоў на сцэне Рыта Рэйс выступала з такімі зоркамі джазу, як Дызі Гілэспі, Джоні Грыфін, Арт Блэйкі ды Лэстэр Янг.
{movie}Агляд падзеяў культуры (29.07.2013)|right|11812{/movie}
Cтатус першай лэйдзі еўрапейскага джазу яна атрымала на пачатку 80-ых, калі яна з мужам, піяністам Пімам Якабсам, перамаглі на джазавым фестывалі ў Францыі. Апроч таго, талент Рыты Рэйс уганаравалі шасцю “Эдысанамі” – галандскімі эквівалентамі “Грэмі”. Апошні канцэрт Рыты Рэйс прайшоў на пачатку ліпеня ў Амстэрдаме. У зале не было вольных месцаў.

Іншыя навіны: у Мсціславе прайшоў 6-ты “Рыцарскі фэст”. Гурт “Re1ikt“ узяў галоўную ўзнагароду на фестывалі ў Польшчы. Бельгійка сабрала калекцыю з 57 000 вінтажных бляшанак.

Стужка навінаў