Новыя захады супраць АЧС: кампенсацыі не выплачваюць, а драўляныя хлявы – спаляць


Учора ўвечары жыхароў вёскі Краглевічы Івацэвіцкага раёну паставілі перад фактам: прадстаўнікі мясцовых уладаў разам з ветэрынарамі загадалі ў бліжэйшыя дні забіць усіх свіней.

{movie}Жыхары Краглевічаў пра АЧС|right|11811{/movie}

Куды падзець свініну, мясцовыя жыхары мусяць вырашаць самі, бо цяпер за забітых жывёлінаў не выплачваюць кампенсацыі ўвогуле. Варта адзначыць, што сама хвароба ў Краглевічах яшчэ нават не выяўленая, а ў ваколіцах вёскі няма ніякага дзяржаўнага свінакомплексу, куды магла б прыйсці свіная чума.

Калі ж вяскоўцы не падпарадкуюцца патрабаванням уладаў, то свіней забяруць і спаляць, а разам з імі і драўляныя хлявы мясцовых жыхароў, калі там будзе выяўленая хвароба.

Мясцовыя – у пераважнай большасці сталыя людзі, якія ўвесь час намагаюцца неяк падтрымаць дзяцей і ўнукаў, што з’ехалі ў горад. Людзі не ведаюць, як жыць далей, хіба толькі спадзявацца на курэй, козаў ды іншую хатнюю жывёлу.

УШ, belsat.eu

Стужка навінаў