У ДТЗ ля Оршы загінулі 9 асобаў (+ запіс з відэарэгістратара)


Аўтакатастрофа здарылася ранкам 28 ліпеня на дарозе Санкт-Пецярбург–Адэса. На ўчастку дарогі непадалёк Оршы сутыкнуліся легкавік «Опель Амэга» і мікрааўтобус «Мэрсэдэс Спрынтэр». На месцы загінулі сем асобаў, яшчэ двое – памерлі ў шпіталі.

{movie}Аварыя ля Оршы. Запіс з відэарэгістратара |right|11809{/movie}

Упраўленне Следчага камітэту Віцебскай вобласці распачало крымінальную справу. На месцы ДТЗ працуюць крыміналісты, хаду расследавання кантралюе асабіста кіраўнік Следчага камітэту Беларусі Валянцін Шаеў.

Паводле МНС, у «Опелі» з расейскай рэгістрацыяй ехалі 5 асобаў, у «Мэрсэдэсе» з украінскімі нумарамі – 14. Ратаўнікі мусілі разразаць аўты, каб выратаваць тых, хто выжыў у аварыі. Пацярпелых адвезлі ў аршанскі гарадскі шпіталь.

МЛ, belsat.eu

Фота 112.by

Стужка навінаў