Выкраданне няпоўнагадовай Наталлі Шэлег - хуліганства?


У Бабруйску следчыя органы распачалі крымінальную справу паводле артыкулу «хуліганства» паводле факту гвалтоўных дзеянняў у дачыненні няпоўнагадовай Наталлі Шэлег, паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэту ў Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

{movie}Наталля Шэлег распавядае пра выкраданне|right|11806{/movie}

27 ліпеня 16-гадовая дачка бабруйскага актывіста БХД Вячаслава Шэлега трапіла ў шпіталь з падазрэннем на струс мазгоў. Паводле бацькі, невядомыя ўдарылі Наталлю па галаве падчас ранішняй гімнастыкі, а затым дзяўчыну, якая страціла прытомнасць, вывезлі ў лес за 20 км ад Бабруйску, дзе пакінулі яе, выпацкаўшы чорнаю фарбаю.

Вячаслаў Шэлег звязвае інцыдэнт са спробаю спецслужбаў аказаць націск на яго, каб ён адмовіўся ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Ад 2006 года актывіст БХД і прадпрымальнік змагаецца за свае правы: цяпер ён рыхтуе скаргу у камітэт па правах чалавека пры ААН. Вячаслаў Шэлег дамагаецца скасавання аднаго з указаў Лукашэнкі, паводле якога прадпрымальнік не можа атрымаць паўнавартасную кампенсацыю за незаконна сканфіскаваны тавар.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў