Даходы растуць?


Чарговыя добрыя навіны ад Нацыянальнага статыстычнага камітэту – сярэдні заробак беларусаў у чэрвені склаў Br 5 млн. 159 тыс. І гэта – толькі пачатак!

Бо ўжо неўзабаве – у наступным годзе, заробкі перакрочаць новую запаветную лічбу – $ 600. Бо $ 500, паводле дзяржаўнай статыстыкі, беларусы зарабляюць ужо даўно.

Цікава, што, паводле той жа статыстыкі, у 108 са 118 раёнаў краіны заробак ніжэйшы за сярэдні ў краіне – сярэдні выводзіцца дзякуючы гарадам, у якіх размясціліся нафтапераапрацоўчыя прадпрыемствы, беларуськалійнаму Салігорску і Менску.

Але, магчыма, гэтыя лічбы цалкам рэальныя. Да мінулых выбараў падняць заробкі здолелі, чаму б не зрабіць таго ж да наступных?

{movie}Ці атрымліваеце сярэднюю зарплату і ці верыце ў абяцнні ейнага росту?|right|11795{/movie}

Праўда, як паказала нашае апытанне жыхароў Пінску, гэткім абяцанням амаль ніхто не верыць, ды нават словы пра дасягнуты заробак $ 500 выклікаюць толькі смех. Падрабязнасці – у відэаапытанні.

УШ, belsat.eu

Стужка навінаў