Аўтар перакладу «Бэўвульфа» абяцае па-беларуску Гая Катула


“Бэўвульф” – цяпер па-беларуску. Стараанглійскую эпічную паэму, рукапіс якой датуецца прыблізна 1000 годам, пераклаў на беларускую Антон Францішак Брыль – унук класіка Янкі Брыля. На прэзентацыю ў Менск ён адмыслова прыехаў з Цюрыху, дзе жыве ўжо пяць гадоў.

АНТОН ФРАНЦІШАК БРЫЛЬ, ПАЭТ, ПЕРАКЛАДЧЫК:
“Калі я пераклаў уступ да “Бэўвульфа” і вывесіў яго на блогу, мне хорам сказалі: перакладай далей. І я не знайшоў сур’ёзных прычынаў адмовіцца”.
{movie}Агляд падзеяў культуры (26.07.2013) |right|11785{/movie}
У ранейшым даробку Антона Францішка – шэраг іншых перакладаў, у тым ліку твораў Джона Толкіна і Сюзаны Кларк. Але пераклад “Бэўвульфа” на беларускую мову – падзея асабліва значная.

ЛЯВОН БАРШЧЭЎСКІ, ВЫКЛАДЧЫК, ПЕРАКЛАДЧЫК:
“Цікавы твор, таму што ён ёсць па-беларуску і зроблены адметна, арыгінальна, у нечым лепшы за існыя расейскія, украінскія пераклады, з пошукам. А самі творы сярэднявечча ранняга – самі па сабе шэдэўры, якіх немагчыма паўтарыць”.

Антон Францішак Брыль збіраецца працягнуць знаёміць нас з класікаю сусветнай літаратуры на беларускай мове. Сярод ягоных планаў – пераклад Гая Катула.

Іншыя тэмы “Агляду навінаў культуры”: Мінула 33 гады з дня смерці Уладзіміра Высоцкага. Экспазіцыя Роя Ліхтэнштайна адкрылася ў Кэнбэры. Знялі першы ў свеце серыял на мове мая.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў