Бел-чырвона-белыя сцягі ля ўнівермагу «Беларусь» трымалі 2 хвіліны


У Менску людзей хапалі ля ўнівермагу «Беларусь». Затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў гонар гадавіны абвешчання незалежнасці Беларусі 27 ліпеня 1990 года, а таксама траіх журналісты.

Сярод затрыманых – карэспандэнт БелаПАНу Захар Шчарбакоў, відэааператар БелаПАНу Андрэй Корсак, фотакарэспандэнт газеты «Наша ніва» Сяргей Гудзілін, а таксама актывісты моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» (Латвія) Алег Корбан, Дзмітрый Сільчанка, Алег Кероль і Вольга Бурневіч. Іх завезлі ў будынак УУСу Партызанскага раёну.

Як паспела паведаміць БелаПАНу праз тэлефон Вольга Бурневіч, у прызначаны час, прыкладна а 16:45, сябры «Альтэрнатывы» сабраліся каля ўнівермагу «Беларусь» і разгарнулі тры бел-чырвона-белыя сцягі. Праз 2 усіх іх, а таксама журналістаў затрымала міліцыя.

Тэлефоны затрыманых адключаныя. У Партызанскім РАУСе БелаПАНу адмовіліся каментаваць сітуацыю.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў