Лукашэнка на будоўлі аквапарку: пра Сноўдэна, шпіёнаў, АЧС і праваслаўную царкву


У сваёй разгорнутай прамове кіраўнік Беларусі параіў Расеі дапамагчы Эдўарду Сноўдэну. Але прызнаўся, што лічыць яго здраднікам.



Пра шпіёнскія гульні ды касцёл




Аляксандр Лукашэнка
, вядомы як змагар з «двайнымі стандартамі» ў вонкавай палітыцы, абараніў жорсткую пазіцыю Вашынгтону датычна беглага экс-працаўніка ЦРУ. «А чаму з амерыканскага гледзішча Сноўдэна нельга абвінаваціць, як здрадніка? Тут не павінна быць двайных стандартаў. Бяда, раскруцілі гэтую тэму, і, напэўна, сёння кіраўніцтва Расеі не ведае, што з гэтым Сноўдэнам рабіць. Я б на месцы расейцаў асабліва не напружваўся, а даў яму палітычны прытулак».

Пасля кіраўнік Беларусі ўзгадаў, што і ў нашай краіне дзеюць шпіёны, аднаго з іх, на шчасце, удалося злавіць.

{movie}Лукашэнка пра затрыманне звязанага з каталіцкай царквой шпіёна (відэа БелТА)|right|11782{/movie}

«Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але праз ягоную дзейнасць пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжою», – падзяліўся поспехамі айчынных чэкістаў Лукашэнка.



Парады для праваслаўнай царквы

Пасля дэмаскавання варожых намераў касцёлу кіраўнік краіны ўзгадаў пра царкву праваслаўную. Яна, паводле Лукашэнкі, «не хварэе на тую заразу, на якую захварэла царква на Захадзе». «Пра гэта ўсе чулі: «блакітныя», «ружовыя», «зялёныя» – чорт ведае, што там робіцца», – удакладніў Лукашэнка.

Але не ўсё так добра і ў праваслаўнай царквы. Гэтак, кіраўнік краіны заўважыў, што малебны і пропаведзі ў царкве вельмі даўгія і дарослае пакаленне не вытрымлівае гэтага, і параіў зрабіць іх «больш кароткімі, кампактнымі, больш сучаснымі».

Пра афрыканскую чуму свіней (АЧС)

Былы кіраўнік калгасу падзяліўся досведам і ў галіне жывёлагадоўлі. Лукашэнка падкрэсліў, што, як і шмат якія іншыя беды, “гэтая прыйшла ў Беларусь звонку”.

Таксама ён заўважыў, што нельга казаць пра «катастрофу», бо…. «вірус АЧС гіне пры тэмпературы 60 градусаў». А ўвогуле – лепш свініну не есці: вось Лукашэнка больш любіць кураціну і ялавічыну.



«Але часам таксама ем свініну. Не трэба толькі думаць, што ў прэзідэнта стаіць кучка людзей і правярае кожны кавалак ежы – нічога такога. На «Камароўцы», як і вы, закупляем асобныя прадукты»
, – цытуе Лукашэнку БелТА.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў