Еўразвяз выкрасліць са спісу неўязных нябожчыка і “двайніка”


Памылкі тлумачаць цяжкімі ўмовамі працы ў краіне з рэпрэсіўным рэжымам.

Са спісу асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвязу, выключаць былога старшыню Віцебскай абласной выбарчай камісіі Леаніда Пішчулёнка, які памёр яшчэ ў 2009 г. Высветлілася таксама, што прозвішча суддзі Леаніда Ласяновіча пазначаецца там двойчы ў рознай транскрыпцыі.

Пад эканамічныя санкцыі трапіць былы міністр унутраных справаў Юрый Сівакоў, супраць якога на цяперашні момант ужываюцца толькі візавыя санкцыі. Ён падазраецца ў датычнасці да знікненняў палітычных апанентаў беларускага рэжыму і ўваходзіць у пералік непажаданых для Еўропы асобаў. “Паводле звестак дыпламатычных крыніцаў, у 2006 годзе ён кіраваў асацыяцыяй “Гонар”, што падазраецца ЗША ў адмыванні 1,5 мільёнаў долараў на дзень для чыноўнікаў з асяроддзя Аляксандра Лукашэнкі”, – падае выданне “EUobserver” словы аднаго з дыпламатаў Еўразвязу.

Як дадаў еўрапейскі чыноўнік, цяпер ідзе праца па гэтым пытанні на ўзроўні кіраўнікоў місіі ў Менску. Пасля ў спіс унясуць змены.

belsat.eu

Стужка навінаў