Віталь Васількоў асуджаны на 10 сутак. За што – невядома


Актывіста “Zмены” затрымалі ўчора ўдзень, калі той дапамагаў жонцы лідара моладзевай арганізацыі Святлане Вінаградавай шукаць ейнага мужа Паўла. Таго ўчора вывезлі на “прафілактычную гутарку”, не дазволіўшы паведаміць пра гэта знаёмым і сям’і.

Васількова ж затрымалі калі офісу “Гавары праўду!”. Тры чалавекі ў цывільным, не звяртаючы ўвагі на мінакоў, схапілі маладзёна і закінулі яго ў аўтамабіль. Да позняга вечару было невядома, дзе ён.

Цяпер жа адвакат намагаецца прынамсі даведацца, за што затрымалі ды асудзілі актывіста. Бо пра суд стала вядома толькі пасля таго, як Васількоў ужо апынуўся за кратамі Акрэсціна.

У. Ш., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары