Як стаць русалкаю? На Філіпінах навучаць!


Хіба кожная дзяўчынка, што вырасла на мультфільмах Дыснэя, у нейкі момант марыла быць такою, як гераіня знакамітага мультфільму, русалка Арыэль. Сёння падобную магчымасць дае адмысловая школа плавання з хвастамі – “амаль, як у Арыэль”.

{movie}Школа русалак на Філіпінах|right|11764{/movie}

Усяго за 1800 песа (каля 41 долара), кожную ахвочую навучаць плаваць па-русальчынаму. Хоць большасць навучэнцаў – дзяўчаты, якія ўрэшце могуць ператварыць дзіцячую мару ў рэчаіснасць, сюды таксама прыводзяць і дзяцей. Трэнеры школы кажуць: навучыцца плаваць гэткім чынам значна прасцей, што пасля дапаможа ў плаванні “па-чалавечы”.

Цікава, што хоць школа дзее ўжо некалькі месяцаў і актыўна запрашае на заняткі мужчынаў, яшчэ ніхто не скарыстаўся з гэтай прапановы, тады як для жаночых групаў ужо ледзьве хапае трэнераў.

У. Ш., belsat.eu

Стужка навінаў