Тэлеканал «Белсат» намінавалі на прэмію «Люблю Беларусь»


12 лютага, напярэдадні Дня святога Валянціна, адбудзецца ўручэнне штогадовай прэміі «Люблю Беларусь». Тэлеканал «Белсат» намінавалі на гэтую прэмію «за серыю дакументальных стужак і рэпартажаў пра гісторыю і жыццё сучасных беларусаў» у катэгорыі «Культура». Агулам намінавалі 39 установаў і асобаў у васьмі катэгорыях.

На афіцыйным сайце прэміі http://14by.info гаворыцца: «Дзякуючы з’яўленню тэлеканалу “Белсат” мы маем дзясяткі фільмаў, якія сталі візітоўкаю тэлеканалу і здабылі шмат прэстыжных узнагародаў на міжнародных фестывалях і кінааглядах. “ІзГоі” Аляксандра Ступнікава, “Краіна светлых мрояў” Юрыя Гарулёва, “Сэрца за кратамі” Вольгі Нікалайчык, “Рабінзоны Мантсінсаары” Віктара Аслюка, “Беларусь пад нямецкай акупацыяй. 1941–1944” Антона Цялежнікава, “Як пошуг маланкі” Валерыя Мазынскага, “Галерэя Ады” Уладзіміра Коласа… Спіс можна працягваць доўга, таму лепш, як гаворыцца, адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць».

Прэмія «Люблю Беларусь» (па-анг. Love Belarus award) – нацыянальная прэмія, заснаваная грамадскай арганізацыяй «Малады фронт» у 2010 г.

Яе задача – адзначыць дзейнасць на карысць Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця.

Выбраныя дакументальныя фільмы «Белсату» даступныя для прагляду онлайн на сайце тэлеканалу ў раздзеле Дакументальныя фільмы

Глядзі таксама
Каментары