У Менску прэзентавалі “Жывую мову” Юрася Бушлякова з радыё “Свабода”


Як правільна: “чакаемы” ці “чаканы” і чым слова “апоўначы” адрозніваецца ад “поўнач”? Як размаўляць па-беларуску правільна і прыгожа? Адказы на гэтыя пытанні цягам доўгіх гадоў збіраў журналіст радыё “Свабода” Юрась Бушлякоў, якога не стала напачатку чэрвеня. Прэзентацыю зборніку ягоных эсэ “Жывая мова” на 40-вы дзень з дня смерці спадара Бушлякова правёў ягоны калега Валерый Каліноўскі.
{movie}Агляд падзеяў культуры (24.07.2013)|right|11746{/movie}
Юрася Бушлякова называлі аўтарам, надзвычай патрабавальным да сябе і ўважлівым да фармулёвак, шмат для каго ён быў носьбітам мовы эталоннай. Таму “Жывая мова” мае шанцы стаць настольнаю кнігаю кожнай беларускамоўнай асобы.

Іншыя навіны: гонар Расеі – Каломенскі палац – будавалі беларусы. У беларускі пракат выходзяць дзве новыя стужкі. Павел Латушка хоча прывезці праект “Zabor” у Парыж.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў