У Беларусі застрэлілі мутанта, які нападаў на хатнюю жывёлу


Забіты звер нагадвае гіену з ненатуральна даўгою шыяй. Няўжо гэта легендарная чупакабра?

Пра застрэленага ў ваколіцах Віцебску драпежніка паведамляе партал «Kraj.by». Цягам некалькіх месяцаў мутант тэрарызаваў жыхароў вёскі Пруднікі. Паводле інспектара пажарнага нагляду Докшыцкага раённага аддзелу надзвычайных сітуацыяў Дзмітрыя Палачаніна, істота нагадвае гіену з дэфармаваным целам і вельмі даўгою шыяй.

Відавочцы сцвярджаюць, што забіты экземпляр – найменшы з трох, якія нападалі разам. Галоўны ветэрынар Докшыцкага раёну Алег Салаўёў не змог вызначыць, да якога віду належыць жывёліна. Ён дадаў, што пасля аналізу тканак труп знішчаць.

Летась таямнічая істота не давала спакою жыхарам мястэчка Старобін, што на Салігоршчыне. Ейнымі ахвярамі сталіся дзясяткі курэй, індыкоў і трусоў, пацярпелі нават свінні ды сабакі. Яе празвалі чупакабраю – гэтак у Паўднёвай Амерыцы называюць пачвару, якая высмоктвае кроў з коз і бараноў.

{movie}Жыхары Старобіна распавядаюць пра Чупакабру (архіўнае відэа)|right|11743{/movie}

ЯБ/АК, belsat.eu

Стужка навінаў