Эмігранцкія кнігі Якуба Коласа прывезлі ў Менск


Іх нельга было друкаваць у Беларусі, затое іх ахвотна выдавалі за мяжою. Рэдкія эмігранцкія кнігі Якуба Коласа, выдадзеныя па-за тэрыторыяй Беларусі, можна пабачыць у менскім музеі песняра.

Большасць матэрыялаў для выставы ўзятыя з бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане, іншыя прыехалі з Нямеччыны і ЗША. Сваю калекцыю зборнікаў і артыкулаў песняра, выдадзеных не ў Беларусі, паказала ўнучка Коласа Марыя Міцкевіч.

МАРЫЯ МІЦКЕВІЧ, УНУЧКА Я. КОЛАСА:

“Цікава, што нашая эміграцыя, нашыя людзі, якія апынуліся па-за межамі Беларусі, мелі магчымасць выдаваць кнігі – кнігі, прэзентаваныя на з’ездзе. Гэта “Сымон-музыка”, “У палескай глушы”, што выйшлі ў выдавецтве “Бацькаўшчына” ў 1950-ыя гады”.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|11732{/movie}

Шмат якія працы апынуліся на выставе дзякуючы дзеячам беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры і Вітаўту Кіпелям, якія сабралі бібліяграфію “Якуб Колас і Янка Купала на Захадзе”, кіруючыся якою, арганізатары мэтанакіравана шукалі беларускія выданні ў бібліятэках.

НАТАЛЛЯ ГАРДЗІЕНКА, ГІСТОРЫК:

“Тут прэзентаваныя вельмі цікавыя выданні, выданні рэдкія, якія не зберагліся ў арыгінальным выглядзе ў зборах беларускіх – іх можна знайсці ў заходніх зборах”.

Нагодаю для выставы зрабіўся Шосты з’езд беларусаў свету.

Іншыя тэмы. У Глыбоцкім раёне прайшоў 20-ты пленэр памяці Язэпа Драздовіча. Усе немаўляты, якія прыйшлі на свет у адзін дзень з сынам Ўільяма і Кейт, атрымаюць срэбныя пені на шчацэ. У М’янме пачынаюць адраджаць кінематограф.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў