Спяшайцеся з заяўкамі на кінафестываль «Бульбамуві»!


Працы на конкурс для беларускіх кінатворцаў у межах фестывалю прымаюць толькі да 1 верасня 2013 года.

Фестываль беларускага кіно «Бульбамуві» («Bulbamovie») стартуе ў Варшаве ўжо тройчы. Сёлета ён распачынаецца 19 кастрычніка. У яго межах пройдзе Другі конкурс для «маладых духам» кінатворцаў з Беларусі (падчас першага фестывалю конкурсу не было). Збор заявак распачаўся ў чэрвені. Правілы ўдзелу тут.

{movie}Прома-ролік “Bulbamovie-2013″|right|11729{/movie}

Паводле дырэктара «Бульбамуві» Януша Гаўрылюка, сярод прапановаў на конкурс паступілі ўжо і 2 мастацкія фільмы (пра нястачу ў Беларусі перспектываў для моладзі і сямейная драма пра мужчыну, які сышоў у кляштар), і дакументальная стужка пра музычны гурт, і анімацыя. Яшчэ некалькі заяўленых працаў – на стадыі заканчэння.

Сёлета на фестывалі плануюць паказаць 15 фільмаў з конкурснай праграмы. Летась на конкурс паступіла 60 прапановаў, большасць з якіх былі мастацкія фільмы. А вось перамаглі тады дакументальныя. Вынік быў нечаканы: галоўнай узнагароды не атрымаў ніхто. Затое журы вызначыла адразу двух срэбных прызёраў – гэта праца Андрэя Палупанава «Жыццё ў торбе ў клетку» і стужка «Простыя рэчы» Арцёма Лобача. Узнагароду ад нашага тэлеканалу атрымала стужка Алеся Лапо «Вандроўнік не вернецца».

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў