Дапамагчы дзеткам


https://youtu.be/9D-9cueMqOY

Акцыя мела даволі незвычайную форму. Самі ўдзельнікі назвалі яе святам вулічнай культуры. Свой талент мог паказаць кожны ахвочы. Як вынік, увагу мінакоў прыцягвалі прадстаўнікі самых шырокіх творчых колаў гораду. На ініцыятыву таксама адгукнуліся магілёўскія майстры і рамеснікі. Сябры творчага аб’яднання “Шчырая майстэрня” заладзілі адмысловы кірмаш.{movie}Дапамагчы хворым дзецям (22.07.2013)|right|11724{/movie}

Такім чынам дапамагчы дзецям, хворым на рак, мог кожны ахвотны. Арганізатары кажуць, што на просьбу дапамогі жыхары Магілёва адгукнуліся ахвотна.

“Мяне вельмі парадавала, што ў нас вельмі добразычлівыя людзі. Літаральна з першых хвілінаў, як толькі я выйшла з скрыняю для ахвяраванняў, мне пачалі кідаць грошы, цукеркі, таксама іншыя рэчы”. – кажа валанцёрка Яніна.

Каля трох тысячаў дзяцей у нашай краіне патрабуюць паліятыўнай дапамогі. Адна з магчымасцяў – гэта хатнія хоспісы. У Беларусі іх сем. Усе яны ствараліся як прыватныя ініцыятывы, са статусам дабрачынных грамадскіх аб’яднанняў. Дзіцячыя хоспісы вымушаныя самі шукаць сродкаў на існаванне, а іхныя паслугі маюць быць бясплатныя. Адна з прычынаў – складаны фінансавы стан бацькоў цяжкахворых дзетак.

Пакуль галоўная надзея беларускіх дзіцячых хоспісаў – выключна на дабрачыннасць. На афіцыйным узроўні справа паліятыўнай дапамогі дзецям у Беларусі рухаецца вельмі марудна. Абяцаны рэспубліканскі хоспіс у Бараўлянах пакуль дагэтуль застаецца толькі планам.

Ян Бабіцкі, “Аб’ектыў”

Глядзі таксама
Каментары