Амбасадар Ірану: У нас няма абмежаванняў на продаж нафты беларускім сябрам (абноўлена)


https://youtu.be/m-8MEg96his
Іран і Беларусь вядуць перамовы наконт паставак нафты.

Урады дзвюх краінаў абмяркоўваюць магчымасці своп-паставак іранскай нафты. Пра гэта паведаміў амбасадар Ірану ў Беларусі Сэед Абдала Хусэйні 10 лютага на прэсавай канферэнцыі ў Менску.

Паводле дыпламата, абмяркоўваюцца варыянты своп-схемаў з Азербайджанам і Расеяй.

“Пакуль вядуцца перамовы і няма акрэсленага выніку, не буду нічога казаць. Магу толькі падкрэсліць, што ў нас няма абмежаванняў на продаж нафты беларускім сябрам. Трэба толькі абраць такую схему, якая была б найбольш эканамічна рацыянальнаю”, – заявіў амбасадар.

Амбасадар Ірану расказаў журналістам пра супрацу з беларускімі інвестарамі.

“Іранцы праяўляюць актыўнасць у сферы будаўніцтва рознага кшталту аб’ектаў: жытла, прамысловых аб’ектаў. Таксама іранцы гатовыя інвеставаць у вытворчасць металічнага дроту. Некаторыя аб’екты ўжо рэалізуюцца, некаторыя знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі. Агульны кошт праектаў, якія ўжо рэалізуюцца, – 1,5 млрд даляраў. А сума тых праектаў, якія знаходзяцца ў стадыі перамоваў, яшчэ большая. А нашыя беларускія сябры здзяйсняюць актыўную інвестыцыйную дзейнасць унутры Ірану. Нядаўна адкрыўся праект зборкі грузавікоў МАЗ у іранскім горадзе Табрыз. Іранскія руднікі зацікаўленыя ў пакупцы кар’ернай тэхнікі маркі БелАЗ”.

У Менску рэалізуюцца тры буйныя праекты з іранскімі інвестыцыямі: гандлёва- забаўляльны цэнтр “Магніт”, транспартна-лагістычны цэнтр “Прылессе” і пяцізоркавая гасцініца ў цэнтры гораду.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары