Вінсэнт, “Akute” і “The Toobes” выступілі на “Басовішчы”


https://youtu.be/To1C-BNDGaQ
Пяць тысяч гледачоў і два дзясяткі музыкаў з Беларусі, Польшчы і Украіны, – у выходныя на галоўнай сцэне “Басовішча” як заўжды было горача. Гэдлайнерамі сталіся Вінсэнт, Akute i The Toobes. Украіну рэпрэзентаваў гурт “Perkalaba”, а з палякаў на сцэну выйшлі Кім Новак ды “Indios Bravos”.
{movie}Агляд падзеяў культуры (22.07,2013)|right|11716{/movie}
Шмат хто з музыкаў на сцэну “Басовішча” выйшаў упершыню, хоць гэта і найстарэйшы беларускі фестываль – сёлетняя імпрэза сталася 24-тай з ліку. На сцэне пачуваліся камфортна як дэбютанты, гэтак і гэдлайнеры.

“Басовішча” прайшло, як звычайна, у Гарадку непадалёк беларускай мяжы з польскага боку. Адметнасцю ж сёлетняй імпрэзы былі кінапаказы. Наведнікі фестывалю ўбачылі нашумелую і забароненую ў нашай краіне стужку “Жыве Беларусь!”. Ахвотныя пабачылі рэтраспектывы іншых фільмаў, у тым ліку – класікі нашага нямога кіно “Кастусь Каліноўскі”, паказ якога адбыўся на радзіме Кастуся Каліноўскага – у Мастаўлянах.

ІЛОНА КАРПЮК, СУАРГАНІЗАТАРКА ФЕСТЫВАЛЮ «БАСОВІШЧА»:

“Калі маем магчымасць прыехаць у Мастаўляны паглядзець фільм, паглядзець на постаць, якая ёсць на экране і падумаць сабе, што тут жыла сям’я Каліноўскіх, тут стаяў іхны дом, тут пачалася нейкая гісторыя нашая супольная, то гэты фестываль набывае іншае значэнне”.

Сёлетняе “Басовішча” паказала – фестываль будзе жыць насуперак смутным прагнозам мінулых гадоў і адсутнасці бясплатных візаў для беларускіх наведнікаў, якія сёлета арганізатарам ізноў запэўніць не ўдалося.

Іншыя тэмы: у Дудутках рэканструявалі Грунвальдскую бітву. У Кітаі адзначаюць 40-ю гадавіну з дня смерці Бруса Лі.

Сяргей Будкін, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары