Дублін танчыць і б’е рэкорды


1693 чалавекі выбівалі чачотку пад рытмы ірландскай народнай музыкі ды заадно ўсталявалі новы рэкорд Гінэса ў найдаўжэйшым ланцугу з людзей, што танчаць славуты “Riverdance”.



Гэта танцавальнае шоу, створанае чэмпіёнкаю ў ірландскіх танцах Джын Батлер, упершыню было паказанае на адкрыцці “Еўрабачання-1994” і дагэтуль карыстаецца вялікаю папулярнасцю. За 19 гадоў у шоу бралі ўдзел паўтары тысячы прафесійных танцораў, яны знасілі 14 000 параў адмысловага абутку для чачоткі, 12 000 касцюмаў ды паспелі ўзяць 60 шлюбаў.

{movie}Рэкорд “Riverdance”-у ў Дубліне|right|11712{/movie}

Стваральніца шоу падлічыла, што “Riverdance” паглядзелі 23 мільёны чалавек у 350 гарадах свету і сёння асабіста вяла ўдзельнікаў перформансу. Рэкорд быў упэўнена пабіты, бо ў ранейшым ланцугу танчылі “толькі” 652 чалавекі.

У. Ш., belsat.eu

Стужка навінаў