"Наш Грунвальд" у Дудутках


У музейны комплекс з’ехаліся некалькі сотняў рыцараў з Беларусі ды суседніх краінаў. У першы дзень імпрэзы прайшлі баі зброяносцаў, а сёння адбудзецца рэканструкцыя падзеяў шасцісотгадовай даўніны.

{movie}”Наш Грунвальд” у Дудутках|right|11708{/movie}

Паводле навуковай супрацоўніцы музею Дар’і Ільініч, у Беларусі дагэтуль практычна не адзначалася гэтая важная ў нашай гісторыі падзея. У Польшчы акурат на тым жа месцы, дзе былі разбітыя тэўтноцы, штогод адбываецца грандыёзная рэканструкцыя перамогі літоўска-польскіх войскаў. Імпрэза ператвараецца ў грандыёзны фестываль.

У Беларусі, падзея адзначаецца сціплей, але і традыцыя карацейшыя – “Наш Грунвальд” ладзіцца толькі пяты раз, але папулярнасць ягоная імкліва расце.

УШ, belsat.eu

Стужка навінаў