Басовішча ў разгары, а прызы нашага конкурсу чакаюць на пераможцаў


Цягам двух дзён музычныя гурты з Беларусі, Польшчы, Украіны граюць на вялікай сцэне ва ўрочышчы Барык каля Гарадка на Беласточчыне ў Польшчы. Сёлетні ж фестываль адрозніваецца ад папярэдніх, перадусім з увагі на тое, што арганізоўвае імпрэзу фонд “Villa Sokrates”, заснаваны пісьменнікам Сакратам Яновічам.

{movie}24-е Басовішча|right|11706{/movie}

Сёлета арганізатары вырашылі не запрашаць ветеранаў беларускага року, а паэксперыментаваць і знайсці новыя зоркі. Таму сёння на фэсце перадусім выступяць маладыя выканаўцы з Беларусі, сярод якіх “Dzieciuki”, “Akute”, Vinsent, а таксама – з Украіны “Perkalaba”, з Польшчы – “Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego” і “Indios Bravos”. Але нават нягледзячы на змену пакаленняў арганізатараў фэсту, атмасфера яго зусім не змянілася, лічаць удзельнікі.



“Басовішча” – гэта фестываль беларускай музыкі. Магчыма, з часам мяняецца фармат, але зусім не ў горшы бок, бо ён адбываецца на беларуска-польскай мяжы, дзе адбываецца перапляценне культураў. Для нас гэта не толькі цікава назіраць, але і важны абмен досведам”.
– кажа Зміцер Наркевіч з гурта «RE1IKT»

Не забываемся і пра наш конкурс на найлепшы фотаздымак з фэсту «Басовішча-2013». Пераможца атрымае спадарожнікавую талерку (з усталяваннем) для прагляду каналу «Белсат». Проста зрабі 19–20 ліпеня цікавы здымак і дашлі да 28 ліпеня на конкурс.

Здымкі можна даслаць на адмысловы e-mail – konkurs@belsat.eu або апублікаваць на старонцы «Белсату» «УКантакце» ў адмысловым альбоме «Басовішча-2013 / ФОТАКОНКУРС», як варыянт – запосціць фота з сабою любімым у профілі ў «Twitter’ы» з далучэннем гэштэгу #fotobasy.

Пасля мы абярэм 5 найлепшых здымкаў, а пераможцу вызначаць інтэрнаўты на старонках «УКантакце» і «Facebook’у». Больш падрабязна ўмовы конкурсу – тут.



belsat.eu

Стужка навінаў