У Горадні выставілі партрэты жаўнераў Арміі Краёвай


Выстава памяці жаўнераў Арміі Краёвай складаецца з партрэтаў, намаляваных гарадзенскімі мастакамі.

Выставу арганізавала Таварыства польскіх мастакоў пры незарэгістраваным Саюзе палякаў Беларусі (СПБ). На ёй можна ўбачыць працы больш як 15 мастакоў.

Папярэдні вернісаж памяці салдатаў Арміі Краёвай прайшоў 12 траўня ў вёсцы Рачкаўшчына. Тады ў паселішчы паставілі ды асвяцілі памятны крыж у гонар Анатоля Радзівоніка, аднаго з камандзіраў АК, расстралянага працаўнікамі НКУСу ў 1949 годзе. За ўсталяванне крыжа кіраўніку незарэгістраванага СПБ Мечыславу Яскевічу і ветэранцы АК Вераніцы Себасцьяновіч прысудзілі штрафы. Пасля крыж знік.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў