Халіп: Былых палітвязняў у Беларусі не бывае, пакуль існуе свалачны рэжым!(ВІДЭА)


Праз 2 дні журналістка вызваліцца зпад міліцэйскага нагляду і зможа выязжаць за мяжу. Суд Партызанскага раёна Менска вызваліў Ірыну Халіп ад крымінальнага пакарання пасля таго, як закончыцца адтэрміноўка прысуду (21 ліпеня).

{movie}Ірына Халіп: Былых палітвязняў у Беларусі не бывае|right|11676{/movie}

«Гэтыя сволачы забралі ў мяне тры гады жыцця! І што – пасля гэтага я мусіла яшчэ сядаць у турму? Калі нехта лічыць, што я цяпер свабодны чалавек, то, безумоўна, гэта вялікая памылка. Па-першае, больш за два гады я жыла фактычна пад хатнім арыштам. Яшчэ не забывайце пра маю 5-месячную адседку, якую мне дзяржава, відаць, цяпер падаравала як сувенір на памяць. І пасля гэтага я яшчэ мушу сказаць дзякуй, што не пасадзілі? Не, хлопцы! – заявіла журналістам “Белсату” Ірына Халіп. – Мы ўжо сустракалі і Яроменка, і Парфянкова, і шмат каго. Парфянкоў ужо адседзеў другі раз, Яроменак цяпер сядзе, затым трэці раз сядзе Парфянкоў – гэта цалкам відавочна. Былых палітвязняў у Беларусі не бывае, пакуль гэты фашысцкі, свалачны рэжым існуе!»

{movie}Ірына Халіп: Былых палітвязняў у Беларусі не бывае|right|11676{/movie}

Бацька журналісткі Уладзімір Халіп падкрэслівае, што “нічога фактычна не змянілася”. “Так, Ірына можа вяртацца дахаты пасля 22.00, але ў краіне нічога не змянілася. Па-ранейшаму сядзяць людзі, па-ранейшаму кідаюць новых людзей у турмы. Можна будзе з палёгкаю ўздыхнуць, толькі калі нарэшце лясне гэты пракляты рэжым!” – заявіў бацька асуджанай журналісткі.

Люцына Бяльзацкая, маці Ірыны Халіп, гаворыць, што дзяржава пакарала не толькі журналістку, але і ўсіх ейных сваякоў, у тым ліку малога сына. “Дзіця было пакаранае ад самага пачатку – калі маці знікла, тата знік. Потым – калі мама не магла з ім нікуды паехаць”, – сказала Люцына Бяльзацкая.

11:00

Крымінальна-выканаўчая інспекцыя просіць вызваліць журналістку ад адбыцця пакарання, пракурор падтрымаў.

10:50

Ірына Халіп і яе адвакатка Ганна Бахціна дамагліся, каб працэс праходзіў у прысутнасці журналістаў. Перад гэтым прадстаўнікоў СМІ ўупсцілі, пасля вывелі і зноў упусцілі ў залу суда, але Ірыну Халіп з абаронцаю трымалі ў іншым кабінеце.

10.10

Ірына Халіп напісала ў “Facebook”, што заявіла хадайніцтва пра адвядзенне суддзі ды пракурора: “Яны спрабавалі зрабіць суд закрытым, мяне не выпускаюць з-за незразумелых кратаў. Не хачу, каб мяне судзіла асобая тройка і без сведкаў”. Пра адвядзенне суддзі хадайнічаюць у выпадку, калі падазраюць, што ён ці яна зацікаўленыя ў пэўных выніках працэсу.

10:00

У судзе Партызанскага раёну Менску распачаўся працэс у крымінальнай справе журналісткі Ірыны Халіп.

Суд можа прыняць адно з трох рашэнняў: вызваліць журналістку, накіраваць яе ў калонію або пакінуць у тым жа статусе яшчэ на нейкі тэрмін. Цяпер яна не мае права выязджаць з Менску, штотыдзень мусіць адзначацца ў міліцыі ды вяртацца дадому не пазней за 22.00.

Весці працэс прызначылі суддзю Рыту Шаграй. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года яна была занесеная ў спіс неўязных у Еўразвяз разам з іншымі суддзямі, якія, на думку ЕЗ, выносілі палітычна матываваныя прысуды ўдзельнікам апазіцыйнай дэманстрацыі 19 снежня. На той момант Шаграй працавала ў судзе Кастрычніцкага раёну сталіцы.

Ірыну Халіп, жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, затрымалі разам з ім адразу пасля дэманстрацыі ды змясцілі ў Следчы ізалятар КДБ. У СІЗА Халіп прабыла паўтара месяца, хоць на той момант ейнаму сыну Данілу было ўсяго тры гады.

29 студзеня 2011 года спадарыню Халіп адпусцілі з СІЗА пад хатні арышт, дзе яна заставалася да суда. 16 траўня таго ж года суд Заводскага раёну Менску прызнаў Халіп вінаватаю ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года і прысудзіў яе да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем выканання пакарання на 2 гады, якое заканчваецца 21 ліпеня.

Сёлета 13 лютага, пасля таго, як на студзеньскай прэс-канферэнцыі Аляксандру Лукашэнку паўторна задалі пытанне аб невыязным статусе Халіп, ёй дазволілі з’ездзіць у Вялікую Брытанію для сустрэчы з мужам Андрэем Саннікавым, які да таго часу ўжо атрымаў палітычны прытулак у гэтай краіне, а таксама ў Расею – для ўдзелу ў рэдакцыйных сустрэчах “Новай газеты”. Ірына вярнулася ў Беларусь 3 красавіка, у адведзены нагляднымі органамі тэрмін.

АК, belsat.eu, паводле belapan.com, charter97.org i nn.by

https://youtu.be/6N-Gcj0MLg4
https://youtu.be/j-SD-QZGgFM

Глядзі таксама
Каментары