Хапун у цэнтры Масквы. Маніфестанты патрабуюць вызваліць Навальнага (відэа)


Непадалёк Крамля сабраліся некалькі тысяч прыхільнікаў палітвязня Аляксея Навальнага. Пратэстуюць таксама у Санкт-Пецярбурзе ды Екацярынбурзе.

{movie}Хапун у цэнтры Масквы|right|11662{/movie}

Расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага асудзілі сёння да 5 гадоў зняволення. Ягоныя прыхільнікі ды праваабаронцы ўпэўненыя, што вырак – палітычна-матываваны, а справа – сфабрыкаваная.

Улады прадбачылі, што пасля суда будуць пратэсты, таму некалькі плошчаў у цэнтры Масквы перакрылі «на рамонт». Людзі пачалі збірацца вакол турнікетаў, што выставілі паліцыянты і вайскоўцы. Удзельнікі дэманстрацыяў скандуюць: «Свабоду Навальнаму», «Пуцін – злодзей» – ды патрабуюць вызваліць апазіцыянера.

Паліцыя час ад часу выхоплівае з натоўпу дэманстрантаў і саджае ў заранёў падрыхтаваныя паліцэйскія аўтобусы.

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/CXh52tArcMc

Глядзі таксама
Каментары