Легенды беларускага жывапісу – у Палацы мастацтваў


Кожны, каму не чужое пачуццё прыгожага, проста абавязаны бліжэйшым часам наведаць Палац мастацтваў. Там сабралі найлепшыя творы беларускага жывапісу: на экспазіцыі «Залаты фонд Беларускага саюзу мастакоў» – працы легендаў другой паловы мінулага стагоддзя. Гэта першая такая маштабная экспазіцыя калекцыі, якую збіралі з 60-ых да дзвюхтысячнага года.

УЛАДЗІМІР САВІЧ, СТАРШЫНЯ САЮЗУ МАСТАКОЎ :

«Час ідзе, і цяпер знікае станковая карціна, фігуратыўная карціна, і нават паводле памеру вялікая. Тут прысутнічаюць і станковыя творы, фігуратыўныя, партрэты, краявіды, нацюрморты – уся амплітуда мастацтва».

Сярод 105-ці палотнаў – працы Гаўрыіла Вашчанкі, Леаніда Шчамялёва, Аляксандра Кішчанкі і Антона Бархаткова. Самыя сябры Саюзу мастакоў называюць экспазіцыю філасофскаю кнігаю пра беларускі менталітэт. Большасць працаў выкананыя на дзяржаўную замову, без камерцыйных мэтаў.

ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ , МАСТАК :

«Цяпер прынята, як кажуць, «хаяць» тыя часы і сацрэалізм, але мастакі таго перыяду, што мелі творчы патэнцыял, не разгубілі яго – яны прэзентаваныя добрымі творамі».

{movie}Агляд падзяў культуры|right|11642{/movie}

Нягледзячы на час стварэння, некаторыя з гэтых працаў прэзентаваныя публіцы ўпершыню. А ўвосень Саюз мастакоў плануе паказаць і іншыя карціны з залатых фондаў.

Іншыя тэмы: не стала мастачкі ды ілюстратаркі Алены Лось. Раман Абрамчук прэзентаваў кружэлку «Мая сакральная геаграфія». У Гон-Конгу паказалі прыклады традыцыйнага японскага эратычнага малюнку сюнга.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў