Эстонія і Нямеччына адмянілі консульскі збор за нацыянальныя візы для беларусаў


“Мэта гэтага кроку – падтрыманне незалежнага грамадства Беларусі”.

Кажа міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт. Эстонскія візы будуць выдавацца бясплатна з першага сакавіка, нямецкі бок ужо адмяніў консульскі збор.

Як адзначае прэс-служба нямецкае амбасады, урад Нямеччыны паслядоўна выступае за палягчэнне візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі. Летась траціна ўсіх шэнгенскіх візаў, выдадзеных праз пасольства Нямеччыны ў Менску, афармлялася без консульскага збору.

Бясплатныя нацыянальныя візы змогуць атрымаць студэнты, настаўнікі, спартоўцы, дзеячы культуры, сябры рэлігійных і праваабарончых арганізацыяў і сваякі грамадзянаў Нямеччыны ды Эстоніі. Новае правіла не распаўсюджваецца на кароткачасовыя прыватныя і бізнесовыя паездкі, што трываюць менш за 90 дзён цягам паўгоддзя.

Нагадаем, што раней такое рашэнне прынялі Польшча і Латвія.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары