У цэнтры Менску лунаў бел-чырвона-белы сцяг (Фота)


Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі вечарам 16 ліпеня вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сцяг на праспекце Незалежнасці на будынку непадалёк ад універсаму “Сталічны”.

Сцяг правісеў прыблізна паўгадзіны і быў бачны як мінакам, гэтак і аўтааматарам. Шмат хто рабіў здымкі нацыянальнай святыні.

“Мы абураныя апошнімі навінамі з турмы № 4 Магілёва. Патрабуем спыніць пачварныя практыкі выбівання прашэнняў аб памілаванні! Ганьба правакатарам! Свабоду Статкевічу, Дзядку, Васьковічу! Патрабуем спыніць пераслед Парфянкова і Яроменка! Заклікаем дасылаць лісты палітвязням. Патрабуем неадкладна вызваліць усіх палітвязняў!”, – заявілі арганізатары акцыі.

МЯ, belsat.eu, паводле Bchd.info

Стужка навінаў