«Славянскі базар» закрылі


У Віцебску прайшло ўрачыстае закрыццё “Славянскага базару”. Галоўны прыз – дыплом і 15 тысяч долараў – уручылі польскаму выканаўцу Міхалу Качмарэку. Навіны культуры.

Харвацкая спявачка Сабіна атрымала першую прэмію журы і 9 тысяч долараў. Другую прэмію ў конкурсе маладых выканаўцаў суддзі раздзялілі паміж прадстаўніком Малдовы Яўгеніем Андрыянавым і Арчылам з Грузіі.

{movie}Агляд падзяў культуры (16.07.2013) |right|11623{/movie}

На закрыцці 22-га “Славянскага базару”, апроч пераможцаў конкурсу, выступілі Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Наталля Падольская, а таксама Уладзімір Праснякоў, Анжаліка Варум і Леанід Агуцін, які, дарэчы, на сцэне адзначыў свой 45-гадовы юбілей.

Іншыя тэмы: усе арыгіналы Вялікай хартыі вольнасцяў упершыню збяруць разам. У Каліфорніі паказалі неапублікаваныя фатаграфіі Мэрылін Манро.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў