Пераможца конкурсу «Імгненні «Басоў» названы!


На фотаконкурсе «Імгненні «Басоў» перамог здымак з дудою, які зрабіў Аляксей Шота.

Пераможнае фота з фестывалю «Басовішча» паводле вынікаў галасавання на нашых акаўнтах у «Facebook’у» і «УКантакце» на 0:00 1 жніўня набраў 390 галасоў. Аўтар атрымае ад нас спадарожнікавую антэну, дзякуючы якой зможа глядзець «Белсат».

Здымак Андрэя Мялешкі з размаляванаю сцяною адстаў усяго на 12 галасоў, так што ён таксама не застанецца без падарункаў.

Аляксей Шота даслаў нам 3 здымкі, Андрэй Мялешка – 2. І ўсе яны набралі вялікую колькасць галасоў. «Белсат» дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у конкурсе і галасаванні!

Што адбывалася на самым фестывалі ў матэрыяле Сяргея Скулаўца.

{movie}24-е Басовішча|right|11707{/movie}

Сёлета арганізатары вырашылі не запрашаць ветеранаў беларускага року, а паэксперыментаваць і знайсці новыя зоркі. Таму сёння на фэсце перадусім выступяць маладыя выканаўцы з Беларусі, сярод якіх “Dzieciuki”, “Akute”, Vinsent, а таксама – з Украіны “Perkalaba”, з Польшчы – “Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego” і “Indios Bravos”. Але нават нягледзячы на змену пакаленняў арганізатараў фэсту, атмасфера яго зусім не змянілася, лічаць удзельнікі.



“Басовішча” – гэта фестываль беларускай музыкі. Магчыма, з часам мяняецца фармат, але зусім не ў горшы бок, бо ён адбываецца на беларуска-польскай мяжы, дзе адбываецца перапляценне культураў. Для нас гэта не толькі цікава назіраць, але і важны абмен досведам”.
– кажа Зміцер Наркевіч з гурта «RE1IKT»



belsat.eu

Стужка навінаў