Сваякі палітвязняў рыхтуюць ліст да Дзмітрыя Мядзведзева


Яны хочуць, каб ён дапамог вызваліць іхных родных і зняць з іх абвінавачанні.

“Побач з намі вялікая і ўплывовая краіна, таму мы і вырашылі звярнуцца да расейскага прэзідэнта”, – тлумачыць Вольга Бандарэнка, жонка палітзняволенага. Дзмітрый Бандарэнка, давераная асоба Андрэя Саннікава, ужо больш як 50 дзён застаецца ў СІЗА КДБ. Апошні раз адвакат бачыў свайго падабароннага 29 снежня.

Спадарыня Бандарэнка вітае, што некаторым абвінавачаным змянілі меру стрымання на хатні арышт, але ж падкрэслівае, што і ў гэтых умовах ім няпроста. “Нават у СІЗА КДБ затрыманых водзяць на прагулкі, а тут і да вокнаў падыходзіць не дазваляюць”, – адзначае Вольга.

Між тым, кіраўнік Міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея лічыць “абсалютна непатрэбным і непрымальным” тое, што адбылося ў Беларусі пасля выбараў. “Мы заклікаем вызваліць кандыдатаў на прэзідэнта, вызваліць журналістаў, праваабаронцаў, а таксама і двух нашых грамадзянаў, якім дагэтуль не выставілі ніякіх абвінавачанняў”, – заявіў Сяргей Лаўроў 8 лютага.

belsat.eu

Стужка навінаў