Бел-чырвона-белы сцяг на будынку – і ніхто не здымае (Фотафакт)


Беларусы Прагі ўсцешаныя, што цяпер могуць палюбавацца колерамі нацыянальнага сцяга ў самым цэнтры чэшскай сталіцы.

Бел-чырвона-белы сцяг вывесілі на будынку чэшскай Акадэміі навук. Цяпер кожны, хто праязджае або праходзіць побач, разам з чэшскім дзяржаўным сцягам можа пабачыць і нацыянальны сцяг беларусаў.

Фота вялікага, плошчаю некалькі квадратных метраў, сцяга трапіла ўжо сацыяльныя сеткі, а беларусы, якія жывуць на радзіме, падкрэсліваюць у сеціве: “Шкада, што вольныя беларускія сцягі часцей можна бачыць за мяжою, але не ў самой Беларусі…”.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў