На Магілёўшчыне лазілі пад абразом, каб умацаваць здароўе


Са старажытных часоў свята ў гонар святых Пятра і Паўла праходзіць каля гаючай крыніцы Бразгун у Чэрыкаўскім раёне.

Абраз святых Пятра і Паўла захоўваюць у сваіх дамах па чарзе вясковыя жыхаркі Любоў Чапеліна і Ніна Гаспадарова. У гэты дзень яго дастаўляюць да крыніцы для рытуалу асвячэння вады і для праходжання пад ёю з мэтаю ўмацаваць здароўе.

Дзясяткі жыхароў Чэрыкаўскага і суседніх раёнаў прыехалі 14 ліпеня да крыніцы набраць асвячонай вады і ўзяць удзел у гулянні на прылеглай да крыніцы паляне. Абрад “Бразгун” разам з крыніцаю ахоўваецца дзяржаваю як нематэрыяльная культурна-гістарычная каштоўнасць.

Беларусы кажуць “Прыйшоў Пятрок – апаў першы лісток”, падкрэсліваючы, што з гэтага моманту ў прыродзе адбываюцца першыя асеннія змены, якія будуць праяўляцца з кожным днём штораз выразней.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў