Сіноптыкі папярэджваюць: чакаюцца моцныя залевы ды град


Ужо сёння, 14 ліпеня, Рэспубліканскі гідраметэацэнтр абяцае праліўныя дажджы і град на захадзе Беларусі, заўтра стыхія прыйдзе на большую частку краіны.

13 ліпеня такі лівень усяго за гадзіну ператварыў сталічныя вуліцы ў рэкі. Былі падтопленыя таксама некалькі станцыяў менскага метро.

Паводле МНС, учора ў Менску выпала амаль 54 літры вады на квадратны метр, што складае 60 % ліпеньскай нормы ападкаў. Але рэкорд зафіксавалі ў Полацк – ажно 71 % месячнай нормы ападкаў.

УШ, belsat.eu

Стужка навінаў