Пад Столінам унашавалі памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага


Роўна 150 гадоў таму тут у вёсцы Калоднае адбыўся апошні бой касінераў пад кіраўніцтвам Рамуальда Траўгута з жаўнерамі царскага войска.

Тады загінулі 7 паўстанцаў – не так шмат у параўнанні з іншымі бітвамі таго драматычнага года. Але вяскоўцы яшчэ ў савецкі час паставілі тут памятную пліту памерлым “за нашу і вашу свабоду”.
{movie}150 гадоў пасля бою (13.07.2013)|right|11588{/movie}
Людзі помняць пра тыя падзеі, бо яны непарушна звязаныя з гісторыяй вёскі. Да паўстання тут быў маёнтак роду Скірмунтаў. Царскія ўлады сканфіскавалі яго, дый зямлю навокал, бо гаспадыня маёнтку – мастачка Гелена Скірмунт – дапамагала паўстанцам.

“Вучні мясцовай школы разам з настаўнікамі кожную вясну і восень прыбіраюць гэтыя помнічкі ды мемарыяльныя дошкі, і ля помніку, пастаўленага ў гонар падзеяў 1863 года”. – кажа настаўніца ў мясцовай школе Наталля Базар

Сёння на месцы апошняга бою сабраліся і мясцовыя жыхары, і госці з Пінску. Пасля ўзгадання падзеі і ўскладання кветак сумеснае набажэнства правялі каталіцкі ды вуніяцкі святары. Маліліся па-беларуску і па-польску. Падрабязней у матэрыяле Марціна Ярскага.

Марцін Ярскі, “Аб’ектыў”
https://youtu.be/k0ardCdMojM

Глядзі таксама
Каментары