Аляксандр Малчанаў: лістоў атрымліваў болей за ўвесь атрад


Палітвязня выпусцілі сёння зранку, яшчэ да пад’ёму ў калоніі, хаця звычайна зняволеных выпускаюць толькі пасля 11-й. Таму большасць сяброў хлопца, журналістаў і праваабаронцаў змаглі ўбачыцца з ім ужо каля ягонага дому.



На бліжэйшыя паўгода за ім усталююць прафілактычны нагляд – такое рашэнне прыняў суд, які прайшоў у калоніі 4 ліпеня. Паводле Малчанава, суд быў фармальнасцю, бо прадстаўнікі барысаўскай калоніі не былі ў стане даць уцямных доказаў ягонай віны, але натуральна, што суддзі гэта не перашкодзіла.

{movie}Аляксандр Малчанаў на волі|right|11576{/movie}

Хлопец распавёў, што адмаўляцца ад сваёй пазіцыі ды грамадскай дзейнасці не збіраецца, і падзякаваў за падтрыманне: “Было вельмі прыемна атрымліваць столькі лістоў. Мне прыходзіла болей лістоў, чымся ўсяму атраду. На жаль проста фізічна не мог усім адказаць”.

Былы палітвязень у заплечніку прывёз сукамерніка – голуба, які заляцеў на тэрыторыю калоніі. Крылаты зэк атрымаў свабоду разам з Малчанавым.

УШ, belsat.eu

Стужка навінаў