Міліцыянты самыя надавалі кухталёў актывісту БРСМу, якога злавілі «паляўнічыя на педафілаў»


Жодзінскія хлопцы, якія шукаюць педафілаў у сацсетках, раскрылі падрабязнасці таго, як злавілі функцыянера БРСМу.

Нядаўна ў інтэрнэце з’явілася відэа, на якім у рукі г. зв. паляўнічых на педафілаў трапіў маладзён. Як сцвярджаюць самыя змагары, мужчына прыехаў з Менску ў Жодзіна на спатканне з 15-гадовым хлапчуком, з якім пазнаёміўся праз падстаўны акаўнт у сацыяльных сетках. Госця звабіла ў Жодзіна магчымасць уступіць у інтымную сувязь з няпоўнагадовым. Сталічны маладзён, аднак, не ведаў, што падлетак – толькі прынада, а насамрэч у Жодзіна яго чакаюць «паляўнічыя на педафілаў».

Калі мянчук прыехаў у Жодзіна, на чыгуначнай станцыі яго чакаў хлапчук, які граў ролю прынады. «Яны пайшлі нібы на кватэру, але яе насамрэч не было, – распавёў Ігар, адзін з жодзінскіх паляўнічых на педафілаў. – Ззаду ішлі нашыя хлопцы, «прынада» ішла разам з ім». Па дарозе маладзён распавёў, што вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ды распытваў няпоўнагадовага спадарожніка пра ягоны сексуальны досвед.
{movie}Паляванне на педафілаў|right|11573{/movie}

«Быццам нечага вельмі баяўся»

Калі стала ясна, чаго хоча маладзён, да яго падышла рэшта хлопцаў і затрымала. «Ён адразу ж пачаў крычаць «Памажыце», «Ратуйце». Крычаў, як рэзаны, хоць яго спачатку ніхто не біў. Потым ён быў у поўным неадэкваце і неадэкватна адказваў на ўсе пытанні. Потым скурчыўся на асфальце і давялося яго перанесці ў іншае месца», – дадаў Ігар.

Мянчук увесь час хаваў твар, падаў у снег ды прасіў яго не здымаць, прапаноўваў нават грошы, спрабуючы адкупіцца. «Ён паводзіў сябе, быццам нечага вельмі баяўся», – дадаў сябра Ігара Арцём.

Хлопцы спрабавалі змусіць маладзёна прызнацца, чаго той насамрэч прыехаў у Жодзіна. Той казаў, аднак, пра нейкіх знаёмых у горадзе, пра якіх распавесці нешта звязнае яму гэтак і не ўдалося. Пры сталічным госцю жодзінцы знайшлі пасведчанне валанцёра БРСМу на імя Цюхая Уладзіміра Уладзіміравіча, але тады барацьбіты з педафіліяй не звярнулі на гэта ўвагу.

Абшукаўшы ў міліцыі, у маладзёна знайшлі прэзерватывы і гей-порна

Пабіўшы БРСМ-аўца рукамі ды нагамі, адлупцаваўшы яго прутом, яны даставілі маладзёна ў аддзяленне міліцыі. «Звычайна з такімі людзьмі праводзяць размову і ставяць на ўлік, каб яны далей такога не рабілі. У міліцыі ў яго ж знайшлі прэзерватывы, змазку, і, нягледзячы на тое, што ён казаў, што на яго напалі, міліцыянты яму не паверылі. Плюс да гэтага ў ягоным тэлефоне знайшлі гей-порна ў даволі вялікай колькасці», – падкрэсліў Ігар.

Паводле іншага “паляўнічага” Арцёма, самыя міліцыянты першапачаткова смяяліся з менчука, не ведаючы, што перад імі заслужаны перад уладамі чалавек: «Яны [міліцыянты, – belsat.eu] спачатку нічога не ведалі ды самыя яму кухталёў надавалі. А ён там таксама крычаў. Паводзіў сябе правакацыйна, не хацеў ціха сядзець».

Жодзінскія “паляўнічыя” першапачаткова спужаліся ўплывовага любімца Лукашэнкі

Толькі праз некаторы час міліцыянты папярэдзілі паляўнічых на педафілаў, што гэта вельмі ўплывовы чалавек, які можа падаць на хлопцаў у суд і стварыць ім вялізныя праблемы. «З міліцыі паведамілі, хто гэта такі. Сказалі, што ён валанцёр, БРСМ-авец. Што яго шмат разоў узнагароджваў прэзідэнт, што асоба ў інтэрнэце вядомая», – узгадаў Ігар. Міліцынты дадалі, што сталічная «шышка» не мае да хлопцаў ніякіх прэтэнзіяў, толькі вельмі просіць не змяшчаць відэа ў інтэрнэце, бо гэта можа моцна ўдарыць па ягонай кар’еры. Спачатку жодзінцы, спалохаўшыся цяганіны па судах, пабаяліся выкладваць відэа ў сеціва, але праз некаторы час ўсё ж адважыліся.

Сам Уладзімір Цюхай адмаўляе, што быў затрыманы ў Жодзіне паляўнічымі на педафілаў.

Цюхай Уладзімір (1986 г. н.) – актывіст БРСМу, былы першы сакратар Кастрычніцкай раённай арганізацыі праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі. У 2008 годзе падчас суда над палітвязнем Аляксандрам Баразенкам ён прывёў у залу студэнтаў БАТУ, каб тыя занялі ўсе вольныя месцы і на працэс не былі дапушчаныя журналісты і грамадскія актывісты. Тады ж маладзён штурхнуў і абразіў маці палітвязня.

Пасля падзеяў на Плошчы-2010 БРСМ-авец рэзка скрытыкаваў беларускую апазіцыю, назваўшы экс-кандыдатаў на прэзідэнцтва «палітычнымі банкрутамі». Хлопец запэўніваў, што апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі «чэснымі».

Максім Ярашэвіч, belsat.eu
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары