Адам Глобус назваў «Імёны» станоўчых герояў нашага часу


Адам Глобус пасля 4-гадовага перапынку выдаў новую кнігу – “Імёны”. Пісьменнік сабраў успаміны пра тых, каго ведаў асабіста, а гэта і літаратары, і мастакі, і педагогі. Сярод іх такія асобы, як Уладзімір Караткевіч і Анатоль Сыс. Навіны культуры.



Канцэпцыя “Імёнаў” адрозніваецца ад скандальных “сУчаснікаў”, адной з ранейшых кнігаў пісьменніка, якая таксама складалася з кароткіх назіранняў за героямі нашага часу.

{movie}Агляд падзеяў культуры (12.07.2013) |right|11562{/movie}

АДАМ ГЛОБУС, ПІСЬМЕННІК:

Я нарэшце знайшоў ход, як стварыць не прытарна, не выдумана сапраўднага станоўчага героя. З гэтай мярзотнасці, дробнасці, сУчаснасці, з гэтай рэальнасці бачыш, як раптам пачынае вырастаць вялікая постаць – і вырастае да станоўчага героя”.

Кніга “Імёны. Літаратурныя партрэты” выйшла ў серыі “Бібліятэка “Беларускага Калегіюму”, дзе раней пабачылі ўжо свет кнігі Віталя Сіліцкага, Сяргея Харэўскага, Алеся Смаленчука.

АЛЕСЬ АНЦІПЕНКА, КААРДЫНАТАР СЕРЫІ:

Ідэя вельмі проста – прэзентаваць найлепшыя, як лічаць самі аўтары, тэксты, якія адлюстроўваюць сённяшнюю інтэлектуальную, культурніцкую, літаратурную сітуацыю ў нашай краіне. Глобус у пэўным сэнсе знакавая фігура для нашай літаратурнай інтэлектуальнай сітуацыі. Ягонае імя ўпрыгожвае галерэю тых аўтараў, якія прэзентаваныя ў гэтай серыі”.

Серыя “Бібліятэка “Беларускага Калегіюму” будзе працягвацца. Ужо рыхтуюцца да друку новыя кнігі Сяргея Дубаўца і Пятра Рудкоўскага.

Сяргей Будкін, belsat.eu

Стужка навінаў