Настаўніца адпомсціла вучню, які аблаяў яе ў «Twitter’ы»


У Беларусі ўпершыню далі штраф за нецэнзурныя выказванні ў сацыяльных сетках.

Дзесяцікласнік Зміцер апісаў у мікраблогу «Twitter» канфлікт з класнаю кіраўніцаю. Настаўніца прачытала запіс, у якім былі нецэнзурныя выразы, і напісала заяву ў міліцыю. Інспекцыя па справах няпоўнагадовых Маскоўскага раёну сталіцы аштрафавала бацькоў 16-гадовага хлопца на Br 200 тыс.

Працаўнікі інспекцыі выкарысталі артыкул 17.1 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях, які прадугледжвае пакаранне за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Пра інтэрнэт і сацыяльныя сеткі гаворкі ў ім не вядзецца.

АК, belsat.eu, паводле «Русской службы новостей»

Стужка навінаў