Як жывецца найстарэйшаму на свеце мужчыну ў 119 гадоў?


Жыхар Тайланду Каму Тангнумчокдээ кожны дзень ходзіць на рыбалку і вядзе актыўны лад жыцця. Улады краіны намерваюцца вылучыць доўгажыхара на ўнясенне ў кнігу рэкордаў Гінэса і прысваенне яму тытулу самага старога жыхара планеты.

Каму Тангнумчокдээ (Kamu Tongnumchokdee) усе жыццё жыў у вёсцы на мяжы Тайланду і М’янмы. Паводле тайскага пасведчання аб нараджэнні, ён прыйшоў на свет у 1894 годзе. Аднак каб прызнаць яго найстарэйшым чалавекам на Зямлі, дакументы мусяць яшчэ старанна праверыць.

{movie}Найстарэйшыя жыхары планеты жывуць у Тайландзе |right|11550{/movie}

Як паведамляюць тайскія медыі, доўгажыхар выгадаваў чатырох дзяцей і да гэтага часу жыве ва ўласным доме, не патрабуючы адмысловага догляду за сабой. У ежы ён аддае перавагу рысу з рыбай, якую ловіць толькі сам.

У той жа вёсцы, дзе жыве Каму Танґнумчокдээ, прадстаўнікі тайскіх уладаў наведалі іншых векавітаў – 116-гадовую Нарджардо Ўанапаніч (Norjordoh Wanapanich) і 105-гадовую Нарміхо Ратанараятхам (Normikho Rattanarayatham).

На сённяшні дзень у Кнізе рэкордаў Гінэса самым старым чалавекам зарэгістраваная японка Місао Окава (Misao Okawa) – ёй 115 гадоў. Найстарэйшым мужчынам планеты да нядаўняга часу лічыўся 116-гадовы японец Дзіро’эмон Кімура (Jiroemon Kimura), які, аднак, памёр сёлета ў чэрвені.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў