Бахарэвіча і Арлова здалі ў «Макулатуру»


У менскай кнігарні “ЛогвінаЎ” прэзентавалі чацвёрты нумар “Макулатуры” – гэтак называецца літаратурны часопіс на чале з маладым літаратарам Сяргеем Календам. Галоўны рэдактар не лічыць гэтае слова зневажальным ні для аўтараў, ні для чытачоў.



СЯРГЕЙ КАЛЕНДА, ЗАСНАВАЛЬНІК І РЭДАКТАР ЧАСОПІСУ «МАКУЛАТУРА»:

Мы гуляем, як і мастакі, з назвамі, мы цытуем штосьці бруднае, але маем на ўвазе каштоўнае і высокае. Тым больш, можна ўспомніць савецкія часы, калі за макулатуру можна было набыць кнігу. У нас можна з “Макулатуры” чытаць кнігу”.

{movie}Агляд падзяў культуры (11.07.2013) |right|11549{/movie}

Свежы нумар “Макулатуры” называецца “Дзённікі па Англіі”. Стваральнікі выдання лічаць, што ў брытанцаў можна шмат чаму навучыцца, і яны даўно планавалі “англійскі нумар”. Прэзентацыю наведаў амбасадар Вялікай Брытаніі ў Беларусі Брус Бакнэл. У “Макулатуру” свае творы здалі Уладзімір Арлоў, Віктар Марціновіч, Уладзімір Казлоў, Вольга Гапеева і шэраг іншых вядомых аўтараў.

АЛЬГЕРД БАХАРЭВІЧ, ПІСЬМЕННІК, АЎТАР ЧАСОПІСУ «МАКУЛАТУРА»:

Гэтым разам я здаў у “Макулатуру” сваё эсэ “Гэрбэрт Ўэлз – заслужаны настаўнік БССР”. Людзі, якія гадаваліся ў СССР і чыталі Вэрна і Ўэлза, яны ў нейкім сэнсе апошнія рамантыкі”.

Чацвёртую “Макулатуру” ўжо можна набыць у менскіх кнігарнях. Жыхары іншых гарадоў могуць замовіць часопіс праз афіцыйную старонку ў сеціве makpaper.com

Сяргей Будкін, belsat.eu

Стужка навінаў