Найлепшыя творы сучаснага брытанскага мастацтва пойдуць з малатка


https://youtu.be/fccfDVgOmOY
Распродаж мае адбыцца на гэтым тыдні. На перадаўкцыённую выставу трапілі рэдкія скульптуры і карціны. У іх ліку – бронза “Унутранае вока” Лін Чэдўік і скульптура “Конь і вершнік” Дэйм Элізабэт Фрынк – яе ацэньваюць у больш як мільён долараў.

ДЖЭЙМЗ РОЎЛІН, ДЫРЭКТАР «Sotheby’s»:
Мяркую, што спадарыня Фрынк звярнулася да адносна простай тэмы – каня і вершніка, што адносіць скульптуру да класічнай антычнасці. Але яна надала аб’екту сучаснае аблічча, сваю разынку, пры гэтым сумяшчаючы антычнасць з элементамі, якія заўжды актуальныя”.
{movie}Агляд падзяў культуры (10.07.2013) |right|11532{/movie}
Выпадкова ці не, на выставу трапілі яшчэ некалькі коней аўтарства сучасных брытанскіх творцаў. Гэтую скульптуру Бэры Флэнаґана ацэньваюць у 104 тысячы долараў. Іншы лот – карціна “Чалавек і конь” Анры Брэска. А вось гэта – галава Оскара Ўайлда, вылепленая Эдуарда Паолоцы. А “Дзяўчынка”, створаная ў 1956-ым – тыповы прыклад творчасці скульптара Рэґа Батлера. Аўкцыён пройдзе заўтра ўвечары.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары