«Ляпісы» выступяць за 30 кіламетраў ад Беларусі


Фэст “Galapagai”, што адбудзецца 2–3 жніўня на беларуска-літоўска-латышскім памежжы, абвесціў у якасці гэдлайнера гурт “Ляпіс Трубяцкой”. Разам з беларускім калектывам на фестывалі выступяць “Hadouken!” (Вялікая Брытанія), “Clawfinger” (Швецыя), “Instrumenti” (Латвія), “Charlie Straight” (Чэхія) ды “Ляпіс Трубяцкой”.

Пераможцамі беларускага адбору на сцэну “Feel Free” стаў магілёўскі гурт “Akute”, які выступіць побач з маладымі бэндамі з Літвы, Латвіі, Эстоніі.

У гэтым годзе у пошуках маладых талентаў мы ўпершыню выйшлі за межы Літвы. Мы адслухалі больш за тузін маладых беларускіх камандаў, і “Akute” сталі для нас адным з прыемных сюрпрызаў – у гурта ёсць свой стыль і гук. Я спадзяюся, што літоўская публіка ацэніць іхную музыку і прыгажосць беларускай мовы ў іхных песнях, – распавядае кіраўнік фэста Альгірдас Барнішкіс. – Ну, а “Ляпіс Трубяцкой” і моц іхных канцэртных выступаў ужо добра ведаюць у Літве. Як толькі мы іх заявілі, была вельмі станоўчая рэакцыя”.

Беларусы маюць шанец атрымаць бясплатную візу для наведвання “Galapagai”.

{movie}”Не быць скотам” ад “Ляпіса Трубяцкога”|right|11531{/movie}

Продаж квіткоў толькі ў офісе агенцтва “Шаблі”: Менск, вуліца Калініна, 22-8 (ад 9:00 да 17:00 гадзіны ў працоўныя дні). Кошт: 150 тыс. руб. (для дзяцей да 10 гадоў), 350 тыс. руб. (для дарослых). Квіток дае права наведаць усе дні фэсту. Квіткі можна набыць толькі пасля рэгістрацыі на падачу дакументаў у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі на дзень, не пазнейшы за 26 ліпеня (электронны запіс на сайце амбасады).

“Galapagai”найбуйнейшы музычна-забаўляльны фэст у Літве, які сёлета адбудзецца 11-ты раз (раней называўся “Rock Nights”). Ён ладзіцца ў адным з самых маляўнічых месцаў краіны – на азёрнай выспе ў мястэчку Зарасай. Гледачоў чакаюць тры музычныя сцэны, а таксама мноства забаваў, сярод іншага шоу байкераў, водныя горкі, тарзанкі, тэатр, гульні ды майстэрні на любы густ.

Сайт фестывалю – www.galapagai.lt

Інфалінія ў Беларусі: +375 33 6555596; +375 29 6555596; +375 17 2801510.

НЯ., belsat.eu

Стужка навінаў