Пазітыў і беларуская мова ад Гомельскага тлушчавага камбінату


Адзін з самых буйных вытворцаў маянэзу на беларускім рынку распачаў акцыю на роднай мове.

Дасціпную прапанову пакупнікам Гомельскі тлушчавы камбінат надрукаваў проста на пакеціках з маянэзам пад гандлёваю маркаю “Наша акцыя”.

“Вітаем вас, шаноўныя спадары і спадарыні! – звяртаюцца вытворцы да спажыўцоў. – Ёсць меркаванне, што высакаякасная прадукцыя не можа быць таннай, але вялікі ўплыў на кошт мае аб’ём вытворчасці. Мы зможам падтрымліваць дэмакратычны кошт толькі пры дастатковым аб’ёме продажу. А гэты паказчык залежыць ад вас”, – адзначаюць яны. І выказваюць прапанову “супрацы”: “Ад вас – смачна есці і пры гэтым эканоміць. Ад нас – нізкі кошт і высокая якасць”.

Камбінат таксама выкарыстаў старую звычку гамельчукоў называць мясцовы маянэз лічбамі (адсоткі тлушчу). Цяпер тры віды прадукту так і называюцца: “Дваццаць два”, “Трыццаць тры” і “Сорак чатыры”. Прадукцыя камбінату была надзвычай папулярная яшчэ ў савецкія часы, прадпрыемства працуе з 1932 года і захавала свой стары лагатып.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў