У Менску адчыняюць кабарэ «для інтэлектуальнай публікі»


Кабарэ будзе працаваць на базе рэстарану «Вхлам».

9 ліпеня ў Менску адбыўся прэс-паказ, прымеркаваны да адкрыцця першай у Беларусі ўстановы фармату класічнага кабарэ. Арганізатары маюць намер парадаваць публіку паказамі ў духу брадвейскіх відовішчаў. Кожны выступ будзе тэматычным міні-спектаклем з удзелам прафесійных актораў. Над праграмамі працуюць сцэнарысты і рэжысёры з беларускіх тэатраў.

Паводле кіраўнікоў праекту, установа разлічаная на інтэлектуальную публіку. Яе асноўная мэта – не толькі смачна карміць наведнікаў, але і забаўляць.

Як сказаў у інтэрв’ю БелаПАНу саліст Беларускага музычнага тэатру Дзмітрый Якубовіч, журналістам паказалі фрагменты з пяці шоу-праграмаў кабарэ: гангстарскай, каўбойскай, рэтра, кампілятыўнай, геаграфічнай.
{movie}У Менску адчыняюць кабарэ “для інтэлектуалаў”|right|11526{/movie}
Арт-дырэктар рэстарану Ірына Дарашкевіч упэўненая, што новы праект – гэта навізна і эксклюзіў, таму ён спадабаецца гасцям установы. Адкрыццё рэстарану-кабарэ адбудзецца ў другой палове ліпеня.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН
https://youtu.be/v_-H_wOl4CA

Глядзі таксама
Каментары