Магілёўцы бяруць урокі ў польскіх тэатралаў


Магілёў прымае польскіх майстроў тэатру і анімацыі. У абласным лялечным тэатры ў панядзелак пачалася серыя майстар-класаў, дзе ўдзельнікі спасцігаюць тонкасці польскай школы драматычнага, лялечнага і музычнага тэатраў.
{movie}Агляд падзеяў культуры (09.07.2013)|right|11510{/movie}
ДАРОТА ДОНБЭК, РЭЖЫСЁРКА І АКТОРКА ЛЯЛЕЧНАГА ТЭАТРУ:
„У вас тэатр класічны, у нас – крыху інакш. Мы робім анімацыю таксама класічна, але ёсць і заходні ўплыў. Мы ў сярэдзіне Еўропы, і нашая школа – гэта сумесь Захаду і Усходу. Нам вельмі цікавыя школы і Захаду, і Усходу”.

Майстар-класы будуць праходзіць да 13-га ліпеня, цягам гэтага часу магілёўскія акторы і музыкі, а таксама проста аматары тэатру змогуць задаць пытанні адмыслоўцам польскага драматычнага мастацтва і паглядзець прыклады творчасці калегаў.

АРТЛОМЕЙ МЕРНІК, ТЭАТРАЛЬНЫ КРЫТЫК:
„У Беларусі я хачу паказаць, як выглядае польскі тэатр – не толькі лялечны, а таксама тэатр драматычны і музычны – тэатр руху. Паказаць, як адрозніваюцца нашыя традыцыі, бо польская тэатральная традыцыя выходзіць перадусім з традыцыі нямецкай і традыцыі Заходняй Еўропы”.

Але, як кажуць польскія тэатралы, у Беларусі яны не толькі вучаць, але вучацца, пераймаючы сакрэты нашага драматычнага мастацтва.

Іншыя тэмы: у расейскага “Вялікага тэатру” – новы дырэктар. Музыкі з гурта “Стары Ольса” сталі гасцямі фестывалю сярэднявечнай культуры ва Украіне. На 48-м Джазавым фестывалі ў Мантрэ зайгралі Патрык Ўотсан і Паўлё Контэ.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў