Як Лукашэнкі сабаку з цэглы паілі (Відэа)


Пра тое, каб зайсці ў дом Аляксандра Лукашэнкі, журналісты могуць толькі марыць. 19 гадоў таму падчас прэзідэнцкай кампаніі ўсё было інакш. Тады знялі адное з нешматлікіх відэа, на якім прысутнічае жонка сённяшняга прэзідэнта Галіна.

10 ліпеня 1994 года беларусы абралі першага і пакуль апошняга прэзідэнта. Ад дырэктара саўгасу да “апошняга дыктатара Еўропы” – шлях, якім мала хто можа пахваліцца.

Тады Аляксандр Лукашэнка ўпэўнена перамог у другім туры выбараў, набраўшы 80,6 % галасоў. Хіба тады будучаму бяззменнаму кіраўніку краіны палюбіліся лічбы “элегантнай перамогі” – як ведаем, вынікі ягоных чарговых выбарчых кампаніяў вагаліся ў межах пяці адсоткаў ад першай перамогі.

19 гадоў – некаторыя з тых, народжаных у часы шматвектарнай стабільнасці ды вечнай інтэграцыі, ужо паспелі адслужыць у войску ды стварыць сем’і. Для такой маладой краіны, як Беларусь, – гэта вялізарны тэрмін, і цяжка ўжо згадаць, як гэта было ў 1994-м.

{movie}1994 год у жыцці адной асобы (архіўнае відэа без каментара)|right|11508{/movie}

Летась мы спрабавалі падсумаваць 18 гадоў найноўшай беларускай гісторыі ў адным відэа. Сёлета, пакапаўшыся ў архівах, мы прапануем вам невялікае відэа шляху да поспеху і ўлады. 1994 год з перспектывы адной асобы. Без каментара.

У. Ш., belsat.eu

Стужка навінаў